Спадчына: Храптовіч Іахім Ігнацы Юзаф
Аўторак, 13 Май 2014 12:06
4 студзеня 2014 г. – 285 гадоў з дня нараджэння Іахіма Ігнацы Юзафа Храптовіча (Літавора-Храптовіча; 1729–1812), грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча ВКЛ, філосафа, публіцыста, паэта, перакладчыка
Іахім Ігнацы Юзаф Храптовіч нарадзіўся 4 студзеня 1729 года ў маёнтку Ясянец Навагрудскага павета (цяпер вёска Ясянец Гарадзішчанскага пасялковага Савета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і Марцыяна Храптовіча і Рэгіны Вайнянкі.